BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Азараў пакінуў пасаду ў Аб’яднаным пераходным кабінеце

Аляксандр Азараў, які займаў пасаду каардынатара плана «Перамога» ў Абʼяднаным пераходным кабінеце, заявіў пра сваю адстаўку ў сувязі з удзелам у выбарах у Каардынацыйную раду.

Каманда ByPol на чале з Азаравым таксама возьме ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду, заявілі ў аб’яднанні. У жніўні 2023 года Ціханоўская вызваліла Азарава ад пасады прадстаўніка Абʼяднанага пераходнага кабінета ў аднаўленні законнасці і правапарадку, пасля таго як кандыдатуру Азарава не ўхваліла Каардынацыйная рада. Разам з тым Азараў працягваў працаваць пры кабінеце ў пане «Перамога».

Пасля падзелу абʼяднання былых сілавікоў ByPol на дзве арганізацыі (ByPol і BelPol) Азараў заставаўся на чале ByPol.

Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду мусіць прайсці з 25 па 27 траўня 2024 года. Першае пасяджэнне Каардынацыйнай рады 3-га склiкання адбудзецца 15 чэрвеня 2024 года.