BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Баявыя дроны працягваюць залятаць у Беларусь

Мінулай ноччу зафіксавана як мінімум 5 заходаў расейскіх дронаў-камікадзэ тыпу “шахед” у Беларусь з тэрыторыі Украіны. Адзін трымаў курс на Брагін, а іншы пайшоў на Гомель.

Фота: Middle East Images/picture alliance

Яшчэ адзін шахед здзейсніў некалькі кругоў у памежжы, лётаючы кругамі ад Камарына да Чарнігава.

Дзяжурная авіяцыя ВПС Беларусі ўзнімалася каля 02:40 ночы, праз гадзіну пасля апошняй фіксацыі “шахедаў” за ноч. Такія дадзеныя прыводзіць маніторынгавая група “Беларускі Гаюн”.