BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Бананавая вайна”

Муха-Цакатуха – пагроза нацыянальнай бяспецы РФ. Але не гасцінная гераіня Карнея Чукоўскага, а гідкая муха-гарбатка з Эквадора, якая, як нелегальны мігрант, прыехала з партыяй бананаў з гэтай паўднёваамерыканскай краіны. Забарона на імпарт бананаў уступае ў сілу з 5 лютага. 

Што ж паслужыла падставай для раптоўнай праверкі Расейскім сельскагаспадарчым наглядам найбуйнейшага пастаўшчыка, імпарт ад якога ўжо шмат гадоў пакрывае 95% расейскага рынка? Аказваецца, бананавая вайна была аб’яўлена пасля пагроз расейскага МЗС на рашэнне Эквадора перадаць ЗША ваенную тэхніку вытворчасці Расеі з далейшай адпраўкай ва Украіну. Перадача ўзбраення адбудзецца ў форме абмену на сучаснае амерыканскае абсталяванне коштам 200 мільёнаў даляраў. 

Рэакцыя “простых рускіх грамадзян” не змусіла доўга чакаць: «лучше есть траву стоя, чем эквадорохохляцкие бананы на коленях»; «там, где русские щи, бананам и ананасам не место»; «минусуем Эквадор», «без бананов СВО не остановится».

Гнеў РФ на недружалюбную пазіцыю Эквадора закрануў і кветкі – у гваздзіках знайшлі небяспечны кветкавы трыпс. Хоць у расейскіх раслінах ён таксама ёсць, але свой, родны. Так бы мовіць, “импортозамещение”. Натуральна, адсутнасць бананаў (ёсць свая рэпа) і гваздзікоў (можна абысціся штучнымі кветкамі) не спыняць СВА (поўнамаштабную вайну), затое рашэнне прэзідэнта Эквадора зможа крыху паўплываць на яе ход.

Ліза Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя