
Беларускі праект “Банк ідэй” перазапускаецца: цяпер ён будзе функцыянаваць як платформа экспертнай супольнасці. Створаны ў 2021 годзе беларускімі аналітычнымі цэнтрамі, праект пэўны час знаходзіўся ў замарожаным стане. Цяпер жа вяртаецца са зменамі.
Распавядае сузаснавальнік Цэнтра новых ідэй Антон Раднянкоў:
– Тады, у 21 годзе, асаблівы фокус быў зроблены на праект рэформ, іншымі словамі, аналітычныя цэнтры, у залежнасці ад сваёй экспертызы, пісалі праекты рэформаў у межах сваёй кампетэнцыі. Эканамічныя аналітычныя цэнтры пісалі, як будзе развівацца эканоміка, як трэба рэфармаваць эканоміку. Аналітычныя цэнтры, якія займаюцца дзяржаўным кіраваннем, пісалі пра тое, як мусіць выглядаць дзяржаўнае кіраванне і г.д. Зараз у нас будзе больш меркаванняў, гэта значыць, што ў нас будзе больш аўтарскіх калонак, дзе людзі будуць дзяліцца бачаннем. Бачаннем Беларусі, бачаннем свету, бачаннем таго моманту, у якім мы зараз знаходзімся, і куды гэта ўсё рухаецца.
Таксама ў рамках праекту будуць ладзіцца розныя конкурсы для даследчыкаў і летнія праграмы. “Адным словам, будзе інтэнсіўна”, – падсумаваў Антон Раднянкоў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






