BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі

Аляксею Сіленка 35 гадоў. Ён мянчук. У 2012 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, адвучыўся на архітэктара. Аляксей вядомы як барабаншчык. Ён выступаў у менскай “Пясочніцы”, на “Пешаходцы” і як музыка ўдзельнічаў у шматлікіх праектах (ОХ.РА, БУЛЬВАР, Mnsr. Gustav і іншых).

Пасля пачатку вайны, калі меркаваць па чатах у тэлеграме, на нейкі час з’язджаў у Грузію. Але, падобна, пасля вярнуўся ў Беларусь.

Суд над Аляксеем пачнецца 26 лістапада ў Менскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць у «закліках да санкцыяў» (ч. 3 арт. 361 КК) і «распальванні варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Сутнасць абвінавачанняў невядомая. Справу будзе разглядаць суддзя Анастасія Папко.

Крыніца “Вясна”