BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Барбара Олех: Палякі ў Беларусі ў сітуацыі бяспраўя

У Беларусі трэці год запар дзеці польскага паходжання пазбаўленыя магчымасці вывучаць польскую мову ў дзяржаўных школах. Адукацыйныя ўстановы з польскай мовай навучання ў Гародні і Ваўкавыску з 2022 году паводле рашэння ўладаў пераведзеныя на расейскую мову. Такія дзеянні супярэчаць канстытуцыі краіны, якая гарантуе прадстаўнікам нацыянальных меншасцяў магчымасці навучання на роднай мове.

Фота: poranny.pl

Захады лукашэнкаўскай улады скіраваныя перадусім на тое, каб знішчыць культурную спадчыну і нацыянальныя традыцыі польскай меншасці ў Беларусі – лічыць сябра Падляшскай філіі таварыства “Wspólnota Polska” Барбара Олех:

Тое, што адбываецца ў гэтай сітуацыі, проста бяспраўе. Можна сказаць, што маем дачыненне са свядомым знішчэннем польскасці і свядомым знішчэннем польскай самасвядомасці палякаў.

У выніку антыпольскай кампаніі лукашэнкаўскага рэжыму рэпрэсіям падвяргаюцца і прыватныя навучальныя ўстановы, такія як курсы польскай мовы. На працягу году ўлады зліквідавалі больш за 10 адукацыйных установаў, а на некаторых супрацоўнікаў і выкладчыкаў узбуджаныя крымінальныя справы.

Беларускае Радыё Рацыя