Аляксею Кердалю 33 гады. Ён гарадзенец. Пасля школы адслужыў у арміі, піша «Наша Ніва».

Аляксей Кердаль. Фота з ягонай старонкі ў інстаграме.
Апошнія гады Аляксей працуе барыстай у Гародні. Таксама з 2020-га ў яго быў невялікі бізнэс — кампанія, сферай дзейнасці якой пазначана «прадастаўленне месцаў для пражывання на тэрыторыі кемпінгаў і лагераў».
Імя Кердаля з’явілася ў спісе «тэрарыстаў», які стварае КДБ. Згодна з ім, Аляксея асудзілі па артыкуле 130 КК Беларусі — «распальванне варожасці».






