МЗС Расеі ў адказ на паспяховую дэпартацыю музыкаў гурту «Бі-2» з Тайланда ў Ізраіль, нагадала, што Ізраіль не ў стане вярнуць закладнікаў з сектара Газа. Да гэтага дэпартацыі музыкаў «Бі-2» з Пхукета ў Расею дамагаўся асабіста генеральны консул Расеі Уладзімір Сасноў.

Сітуацыю каментуе жыхар Ашкелона, беларускі актывіст Барыс Балтэ:
– Тое што адбылося безумоўна выклікае вельмі вялікі гонар. І ў тым ліку мне як беларускага габрэя. Яны таксама людзі з Беларусі, апынуліся ў Ізраілі, і Ізраіль іх выратаваў. На жаль у Беларусі такая сітуацыя, што пра сваіх людзей не ўзгадваюць, нават калі яны спяваюць па-расейску. А Ізраіль канешне паказаў сябе з самага лепшага боку. Паказаў сваю высакароднасць, што гэта сапраўды дзяржава, збудаваная на прынцыпах гуманізму. У адрозненні ад тых хто марыў з гурту «БІ-2» зрабіць нейкі паказальны працэс супраць дзеячаў культуры, якія выступаюць супраць пуцінскай агрэсіі. Ізраіль абламаў гэтыя планы.
Як вядома «Бі-2» – рускамоўны рок-гурт, створаны ў 1988 годзе ў Бабруйску. Заснавальнікі і нязменныя ўдзельнікі – Шура Бі-2 – ураджэнец Бабруйска і Лёва Бі-2, родам з Менску, які быў унесены ў спіс «інагентаў Расеі» за адкрытыую крытыку рэжыму Пуціна і вайны ва Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя






