1 сакавіка 1881 года свет патрэсла навіна пра смерць імператара Аляксандра II, якая стала вынікам замаху, які ажыццявіў Ігнат Грынявіцкі. Гэта падзея, якая стала ключавым момантам у гісторыі Расеі, у значнай ступені звязана з Беластокам, дзе Грынявіцкі атрымаў адукацыю ў мясцовай гімназіі.

Кажа беларускі актывіст Барыс Балтэ, які жыве ў Ізраілі:
– Ігнацій Грынявіцкі – гэта той чалавек, які, ахвяраваўшы сабой, зрабіў сваю справу. Гэтае забойства расейскага цара паўплывала на нашу гісторыю. І зрабіў гэта менавіта беларус, ідэнтыфікаваў сябе як ліцвін, і пра гэта самі кажуць народавольцы. Ён уваходзіў у склад “Гоману” – групы беларусаў, якія вучыліся ў пецярбургскіх універсітэтах, марыла пра пабудову Расейскай дэмакратычнай федэрацыі, дзе Беларусь будзе мець аўтаномію менавіта як суверэнную, аўтаномную дзяржаву, каб у Беларусі з’явілася свая сацыяльна-рэвалюцыйная партыя.
Ігнат Грынявіцкі, вядомы беларускі рэвалюцыянер, атрымаў адукацыю ў Беластоцкай гімназіі. З 1858 года гімназія размяшчалася ў будынку на вуліцы Варшаўскай, 8. Сёння па гэтым адрасе знаходзіцца VI Агульнаадукацыйны ліцэй імя караля Жыгімонта Аўгуста.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:



Беларускае Радыё Рацыя
Фота з адкрытых крыніц I elib.shpl.ru






