BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Барыс Балтэ: Існуе верагоднасць, што часовае перамір’е паміж Ізраілем і ХАМАСам “выльецца” ў мірнае пагадненне

Ізраіль і ХАМАС дамовіліся часова спыніць агонь і абмяняць 50 закладнікаў на 150 палестынскіх зняволеных.

Ці можа часовае перамір’е паміж Ізраілем і ХАМАСам паступова стаць канчатковым мірным пагадненнем разважае грамадскі актывіст з Ізраіля, сябра Руху салідарнасці «Разам» Барыс Балтэ:

– Гэта ў першую чаргу міжнародны ціск. Акрамя таго тут, у Ізраілі, таксама ёсць ціск з боку тых родзічаў, якія знаходзяцца зараз у палоне. Катэгарычна супраць гэтай дамовы ўльтраправыя сілы. Ёсць вялікая верагоднасць, што яно працягнецца, калі будзе і далей працягвацца ціск з боку ЗША, з замежнага боку, плюс тут унутры таксама ціск, калі ён будзе моцны на ўладу, то сапраўды гэта можа быць ужо не чатыры дні, а выйсці на нейкае пагадненне пра спыненне агню. Такая верагоднасць сапраўды існуе.

Вядома, што спыненне агню  паміж Ізраілем і ХАМАСам можа быць прадоўжана даўжэй за першапачаткова вызначаны тэрмін: за кожныя 10 вызваленых закладнікаў будзе дадавацца яшчэ адзін дзень. Улады Ізраіля плануюць, што пасля заканчэння перамір’я вайна працягнецца.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя