BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Барыс Балтэ пра сучасную з’яву антысемітызму ў Еўропе

У сераду 13-га лістапада ў цэнтры Амстэрдама адбылася акцыя пратэсту ў падтрымку палестынцаў. І гэта нягледзячы на забарону, якая была ўведзеная пасля хвалі гвалту, а фактычна пагрому на мінулым тыдні, калі ізраільскія футбольныя заўзятары падвяргаліся нападам. У панядзелак прапалестынскі настроеныя вандалы, выкрыкваючы антысеміцкія лозунгі, грамілі аўтамабілі і падпалілі трамвай у сталіцы Нідэрландаў. Нідэрландскі прэм’ер-міністр Дзік Схоф заклікаў да жорсткага падыходу да людзей, вінаватых у антысеміцкім гвалце.

Вольга Сямашка пагутарыла з жыхаром Ашкелона, беларускім актывістам Барысам Балтэ пра тое, наколькі небяспечны маштаб набыў антысемітызм у Еўропе; як гэта ўплывае на палітычныя працэсы ў Еўропе і ЗША; ці існуе пагрозу таго, што яўрэі з’едуць з Еўропы ў Ізраіль і ці маецца зараз сучасны “Эміль Золя”, які можа выкрыкнуць грамадству “Я абвінавачваю..” (фр. «J’Accuse…!») .

РР: Раскажыце, калі ласка, пра вашыя роздумы, пра тое, што адбывацца ў Амстэрдаме, у Нідэрландах з 12 лістапада? Прапалестынскія вандалы пад выкрыкі антысеміцкія грамілі аўтамабілі і нават падпалілі трамвай у сталіцы Нідэрландаў. Пра што гэта ўвогуле сведчыць? Ці гэта агульныя тэндэнцыі антысемітызму ў Еўропе ці гэта лакальны канфлікт? Чаму гэта здарылася ў Нідэрландах?

Гэта новая тэндэнцыя антысемітызму, які выходзіць ужо не з боку карэннага еўрапейскага насельніцтва, а менавіта з боку мігрантаў з Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, накіраваны спачатку супраць яўрэяў, а ўжо потым супраць еўрапейскага насельніцтва.

РР: Увогуле, ці ёсць інфармацыя пра тое, хто мог быць ініцыятарам гэтага пагрому, і ці ёсць сувязь з 7 лістападам, калі здарылася бойка з яўрэямі?

Гэта не была бойка паміж фанатамі двух клубаў, а менавіта паміж мігрантамі, паміж ізраільцянамі, бо фанаты таго клуба, які гуляў супраць Макабі, не ўдзельнічалі ў гэтым. Гэта не проста бойка паміж дзвюма фанацкімі групамі, як яны самі сябе называюць. Гэта быў звычайны антысеміцкі пагром, але ўжо не ў асобе карэнных еўрапейцаў, як гэта было 80-90 гадоў таму, калі ў Еўропе панаваў нацызм. Цяпер гэта адбываецца ў асобе новых нацыстаў, якія хочуць пабудаваць ужо новы рэйх, праўда, не карычневы, а, хутчэй зялёны, зялёна-чырвоны.

РР: Таксама пайшла інфармацыя пра тое, што сам пагром у Амстэрдаме 12 лістапада каардынавала арганізацыя звязаная з Хамас, і называюць нават супрацоўніка „Бапор“. Наколькі гэта справядліва і наколькі Хамас прывязаны да канфлікту ў Амстэрдаме?

Гэта выглядае на праўду. Цяпер Хамас спрабуе арганізаваць нейкі новы фронт, каб ізраільцяне не маглі адчуваць сябе вольна ў Заходняй Еўропе, бо там ёсць падтрымка з боку мігрантаў. Але такой падтрымкі няма ва Усходняй Еўропе, дзе мясцовыя ўлады лічаць, што дзяржаўны суверэнітэт, этнакультурнае адзінства людзей, якія доўга пражывалі на гэтых тэрыторыях, звязаны з адной культурай, важнейшае за левы дыскурс, левы парадак, які цяпер пануе ў заходнім свеце. І мы бачым, да чаго гэта прывяло. Яно прывяло да новых пагромаў, да новага нацызму ў тых жа самых краінах, дзе калісьці нацызм быў пераможаны.

Наконт таго, што працаваў супрацоўнік „Бапор“ у гэтым няма нічога дзіўнага. Ізраіль, як вядома, адмаўляецца ад любых кантактаў з „Бапор“. Калі Трамп стане афіцыйна прэзідэнтам, ён прыме прысягу 20 студзеня. Гэтым жа шляхам пойдуць і новыя ўлады ЗША. І, як вядома, калі быў забіты Сінуар, кіраўнік Хамаса, у яго знайшлі пашпарты трох краін і пасведчанне супрацоўніка „Бапар“. Значыць, кіраўнік Хамаса быў звязаны з гэтай арганізацыяй, а пасведчанне было сапраўдным, а не фальшывым.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

З “Госцем Рацыі”, жыхаром Ашкелона, беларускім актывістам Барысам Балтэ камунікавала Вольга Сямашка.

Беларускае Радыё Рацыя