Пытанні палітвязняў гучаць яшчэ больш актуальна. Напрыклад, няма інфармацыі з-за кратаў. А гэта ўскладняе магчымасць ім дапамагчы, – гучыць інфармацыя ад Беларускай асацыяцыі журналістаў, арганізацыі, якая ў цяжкіх умовах змагаецца за правы журналістаў. Прыярытэтнае пытанне БАЖ – гэта 34 нашыя калегі, якія зараз за кратамі.
Кажа намеснік старшыні арганізацыі – Барыс Гарэцкі.
-Колькасць палітзняволеных журналістаў не змяншаецца, а толькі павялічваецца. Людзі атрымліваюць вялізныя турэмныя тэрміны, але што больш за ўсё мяне непакоіць, гэта тое, што цягам апошняга года мы ўсё менш і менш маем інфармацыі пра нашых калег за кратамі. Улада палохае саміх журналістаў, увогуле ўсіх зняволеных, іх родных за любыя ўзгадванні ў прэсе. Людзей караюць у калоніях. Фактычна, мы зараз назіраем сітуацыю, калі вялізная колькасць палітвязняў, якая ёсць у Беларусі, проста знікае недзе ў цемры. Улада для гэтага працавала тры гады і пэўных высілкаў дамаглася. Але нашая справа якраз казаць пра гэтых людзей, быць іх святлом і не забываць пра гэтую праблему. А таксама не даваць забываць пра гэтую праблему свету асабліва зараз, калі на днях ужо выйдзе чарговы Сусветны рэйтынг свабоды слова. Вельмі важна, каб Беларусь гучала. Парадак дня – гэта падтрымка калег. Вельмі многія людзі ў складаным медычным стане, псіхалагічным стане. Наш абавязак падтрмліваць медыясектар.
РР: Сваякі палітвязняў вельмі часта расказваюць нам, што вельмі мала інфармацыі з-за кратаў. Вы таксама фіксуеце такую праблему, што датычыць журналістаў-палітвязняў?
Барыс Гарэцкі: Перапіску ўсім абмежавалі, яшчэ ў следчых ізалятарах больш-менш можа што прасачыцца, то ўжо ў калоніях лісты праходзяць толькі ад родных. Ясна, што і людзі ў сваіх лістах не могуць паведамляць нейкую важную інфармацыю. Ды і родныя, зараз любы ліст, які выходзіць у медыя, можа прыцягнуць увагу сілавікоў. Яны гэтым карыстаюцца.
Беларуская асацыяцыя журналі́стаў — грамадскае аб’яднанне журналістаў Беларусі, з 1995 года абараняе правы прафесійнай супольнасці. Арганізацыя зараз дзейнічае за мяжой, бо у 2021 годзе ўлады пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі вырашылі яе ліквідаваць у Беларусі і абвесціць экстрэмісцкім фармаваннем.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя