Паводле рашэння суда Чыгуначнага раёна Гомеля 15 незалежных інфармацыйных рэсурсаў прызнаныя «экстрэмісцкімі». Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, якая ажыццяўляе маніторынг сітуацыі свабоды прэсы у краіне. Пад забарону трапілі старонкі ў сацыяльных сетках «Гомель Online» , «Мінск Online», «Ліда — наш горад», украінскі партал TELEGRAF, афіляваныя з ім сацыяльныя сеткі і мэсэнджары, а таксама шэраг іншых незалежных інтэрнэт-рэсурсаў.

На думку намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага, дзеянні ўладаў Беларусі скіраваныя на знішчэнне свабоды слова ў краіне:
-Сам Лукашэнка і ягоная сістэма памятаюць жнівень 2020 года, калі незалежная інфармацыя падштурхнула, вымусіла людзей выйсці на вуліцы. Не таму, што медыя кіравалі пратэстамі, а проста тая інфармацыя, якая стала вядомая, яна не змагла пакінуць людзей абыякавымі. Паўтарэння такой сітуацыі любая дыктатарская ўлада, любы дыктатарскі рэжым смяротна баяцца. Бо незалежная інфармацыя нясе смяротную пагрозу любому дыктатарскаму рэжыму.
Ад пачатку масавых рэпрэсій на Беларусі экстрэмісцкімі прызнаныя больш за две тысячы незалежных інтэрнэт-рэсурсаў, старонак у сацыяльных сетках, мэсэнджараў і каналаў відэахостынга Youtube.
Беларускае Радыё Рацыя