BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Барыс Гарэцкі: Пяць гадоў таму БАЖ удзельнічала ў дзяржаўнай выставе “СМІ ў Беларусі”

Госць Рацыі — намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.

Фота: БАЖ

РР: Пачатак траўня — вельмі цікавы перыяд для журналістаў — паколькі ёсць даты вельмі важныя, і ёсць святы, напрыклад, 3 траўня – гэта Сусветны дзень свабоды прэсы. 5 траўня – савецкі Дзень друку, які ў Беларусі па-ранейшаму адзначаецца. Ну і сёння, раней гэта быў Дзень радыё, цяпер Дзень радыё і сувязі. Нібыта Папоў вынайшаў радыёхвалі недзе 7 траўня. Але, відаць, такія святы адышлі некуды ў нябыт.

Барыс Гарэцкі: У розных краінах – па-рознаму. У Беларусі нам здавалася, што трэба адыходзіць ад гэтых дзён друку, бо гэта такая запыленая афіцыйная рэальнасць. А вось цяпер, жывучы ў Літве, бачу, што прынамсі 3 траўня застаецца, на сусветным узроўні Дзень свабоднай прэсы 3 траўня адзначаецца. Сёння літоўцы таксама нейкі дзень адзначаюць, звязаны з друкам. Верагодна ён мае карані не з Паповым, а хутчэй з савецкім законам пра друк. Але сапраўды пачатак траўня – час, калі шмат журналісцкіх івэнтаў у розных краінах абдываецца.

РР: Хачу прыгадаць перыяд – з 5 па 7 траўня, калі ў гэтыя дні адбывалася выстава «СМІ ў Беларусі». Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі заўсёды прэзентавалі сябе. Здаецца, пасля каронавірусу гэтае мерапрыемства не аднавілася.

Барыс Гарэцкі: Я думаю, што сёння ў Беларусі баяцца экстрэмізму і бачаць яго ў любым мерапрыемстве… Але насамрэч няма чаго паказваць на гэтай выставе, таму што засталіся толькі прапагандысцкія рэсурсы. Выстава сапраўды раней была. Роўна пяць гадоў таму на гэтай выставе ўдзельнічала “экстрэмісцкае фармаванне” Беларуская асацыяцыя журналістаў, мне фэйсбук на днях нагадаў. Мы праводзілі сустрэчы з Марынай Золатавай, з Андрэем Дынько, з іншымі галоўным рэдактарамі. Вось так за пяць гадоў трансфармавалася медыя, наш ландшафт, нашая сітуацыя. Але будзем спадявацца, што сітуацыя зменіцца.

Цалкам размова:

Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя