76-гадовага віцебскага актывіста Барыса Хамайду аштрафавалі на 600 рублёў. Яго прызналі вінаватым у “распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Хамайда піша ў Facebook, што сума штрафу — гэта яго месячная пенсія.
З Першамайскага раённага суда Барыса Хамайду не адпусцілі, міліцыянеры яго вазілі ў Першамайскі РАУС складаць новы адміністрацыйны пратакол. У панядзелак актывіста чакае новы суд. Пра затрыманне Хамайды стала вядома 23 студзеня. Яго аднак пасля амаль двух сутак за кратамі адпусцілі да суда, які прайшоў 2 лютага. Актывіст лічыць, што яго падпісалі на “забароненыя сайты” сілавікі ў дзень затрымання.
Беларускае Радыё Рацыя