Намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага аб’явілі ў міждзяржаўны вышук.

Ён кажа, што да нечага такога рыхтаваліся, паколькі вядома было, што ў Беларусі на яго завялі крымінальную справу:
-Крымінальная справа на мяне і на некаторых маіх калег была заведзена яшчэ ў мінулым сакавіку. У траўні быў ператрус. Таму раней ці пазней гэта павінна было здарыцца. Гэта, на мой погляд, такі вялацякучы працэс, калі следакі пераследуюць тых, хто з’ехаў з Беларусі. Людзей, якія з’ехалі, аб’ектыўна вельмі шмат. Таму гэты працэс будзе займаць пэўны час.
На падставе якога артыкула беларускія і расейскія праваахоўнікі шукаюць намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, у вышуковай базе не пазначана. Але, як кажа Барыс Гарэцкі, — такія дзеянні ўладаў цалкам упісваюцца ў тую рэпрэсіўную атмасферу, якая зараз пануе ў краіне.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






