BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Батумі: 107-ю гадавіну БНР адзначаць двойчы

У грузінскім Батумі беларусы адзначаць 107 гадавіну БНР 25 сакавіка ў двух месцах.

Падрабязнасці распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– Спачатку гэта будзе святкаванне непадалёк ад Драўлянага тэатра, дзе будуць беларускія пачастункі, дранікі, журавіны. Там таксама адбудзецца продаж беларускай сімволікі ды кніг. Скончыцца гэтае невялікае святкаванне выкананнем спева ваярскага маршу. Другая частка святкавання адбудзецца ў беларускай прасторы “Аксяродак”, дзе арганізатары праспяваюць гімн Беларускай Народнай Рэспублікі, правядуць тэматычную віктарыну, адбудзецца дабрачынная латарэя для беларускіх добраахвотнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя