У грузінскім Батумі ў “аКсяродку” а 20-й гадзіне 3-га снежня адбудзецца сустрэча з супрацоўнікамі юрыдычнага аддзела Упраўлення Вярхоўнага камісара па бежанству наконт новага закона “Аб міжнароднай абароне”.

Пра сустрэчу распавядае наш калега Сяргей Апановіч:
– У Грузіі да сёння ні адзін беларусаў не атрымаў статусу бежанца і не атрымаў статусу міжнароднай абароны. А на самой сустрэчы будзе разглядацца працэдура прымальнасці статусу, новая паскораная працэдура разгляду заяў на прытулак. А таксама будуць размаўляць пра тое, якім чынам дапамагчы беларусам, якія апынуліся ў такой складанай сітуацыі ў Грузіі.
Беларускае Радыё Рацыя






