BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Батумі: другі год трагедыі ў Марыупалі

На плошчы Еўропы ў грузінскім Батумі адбылася акцыя да другой гадавіны маштабнага тэракту. У гэты дзень, два гады таму, расейская авіацыя скінула авіяцыйную бомбу ў сэрца Марыупаля — на Драматычны тэатр, дзе ратаваліся ад абстрэлаў сотні сем’яў з дзецьмі.

Па словах арганізатараў акцыі ў Батумі, акцыя мусіць таксама нагадаць свету, што гераічныя абаронцы Марыупаля дагэтуль перабываюць у расейскіх канцлагерах.

У акцыі прымалі ўдзел больш за паўсотні актывістаў з розных краін. Можна было таксама пабачыць на вялікім экране ўспаміны відавочцаў падзей у Марыупалі. Хвілінай маўчання таксама ўзгадалі ўсіх загінулых падчас гэтай трагедыі.

Беларускае Радыё Рацыя, Батумі