BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Батумі: паштоўкі і дроны для беларускіх ваяроў

Беларускія ваяры, што ваююць за Украіну ў складзе «Беларускага добраахвотніцкага корпусу», атрымалі падарункі ад беларусаў і беларусак Батумі. Да ваяроў гэтым разам даехалі два дроны і паштоўкі ад беларускіх дзетак.

Пра падарункі для ваяроў распавядае арганізатарка збораў Святлана:

– Перадалі два дроны. Адзін нам перадаў беларус бясплатна. А на другі грошы мы сабралі і набылі. І вось два дроны паехалі да ваяроў. І каб зрабіць ім нешта прыемнае, нашыя дзеткі, якія ў Батумі, намалявалі хлопцам паштоўкі, і мы зрабілі абярэгі-анёлаў. Гэта ўсё пералі аўтобусам.

Па словах Святланы, арганізоўваць перадачы для ваяроў ва Украіну кожны раз становіцца складаней:

Складанасці з тым, што людзі нават не з-за стаўлення, а проста стаміліся ад вайны. Ужо такой дапамогі няма. Вельмі цяжка было знайсці чалавека, які павязе дроны ва Украіну. Мы гатовыя былі ўсё аплаціць. І вось быў цэлы аўтобус людзей. А за некалькі тыдняў толькі адзін чалавек пагадзіўся нам дапамагчы.

Валанцёры з Батумі ужо абвясцілі сбор на новыя рэчы для ваяроў. Гэтым разам гэта будзе 100 вышыванак розных памераў, якія плануюць ужо ў сакавіку даслаць ва Украіну для ваяроў з «Беларускага добраахвотніцкага корпусу».

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя