BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

БАЖ прадставіла даныя па рэпрэсіях у медыясектары за год

Даныя па рэпрэсіях у медыясектары прадставіла 26 снежня Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Фота: baj.media

Паводле арганізацыі, у 2025 годзе адбылося 12 затрыманняў прадстаўнікоў СМІ, 34 ператрусы і агляды памяшканняў. Зафіксавана больш за 100 выпадкаў завочнага пераследу журналістаў. 42 медыяпраекты прызнана “экстрэмісцкімі фармаваннямі”.

Пасля падаўлення маштабных пратэстаў супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года рэжым Аляксандра Лукашэнкі пачаў метадычна знішчаць непадкантрольную яму частку медыясектара. Асноўныя незалежныя СМІ былі разгромлены, многія іх супрацоўнікі трапілі пад крымінальны пераслед або былі вымушаныя пакінуць краіну.