BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Базу кліентаў “Белдзяржстраху” выявілі ў адкрытым доступе

У адкрыты доступ трапіла база даных кліентаў кампаніі “Белдзяржстрах”.

Як піша партал “Зеркало”, у інтэрнэт трапіла база “Кліенты Белдзяржстрах 2022”. Знайсці базу ўдалося праз папулярны расейскі бот “Вока Бога”, які звычайна выкарыстоўваюць для пошуку інфармацыі пра канкрэтнага чалавека. Бот выдае прозвішчы, імёны і імёны па бацьку, даты нараджэння, нумары тэлефонаў, хатнія адрасы і “нумары карты”. Журналісты “Зеркала” праверылі інфармацыю дзесяці чалавек. Звесткі з базы супадаюць з тымі, што самі людзі пазначылі на сваіх старонках у сацсетках — імёны, нумары тэлефонаў і даты нараджэння. У адным выпадку журналісты праверылі адрас чалавека — ён таксама супаў.

У самім “Белдзяржстраху” заявілі, што яны не ведаюць пра ўцечку даных. Кампанія “Белдзяржстрах” належыць Мінфіну Беларусі. Паводле інфармацыі за 2023 год, кампанія заключыла больш за 6,4 мільёна дагавораў страхавання.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: bgs.by/by