BBC звярнула ўвагу на неадпаведнасці ў прапагандысцкім фільме пра асуджанага на смерць у Беларусі немца Рыка Крыгера.
Гэтае амаль 17-хвіліннае відэа дасяжнае на ютуб-канале АТН — і ў ім ёсць дзіўныя моманты. Напрыклад, у LinkedIn Крыгер піша на добрай англійскай мове. А паведамленні, якія прыпісваюцца яму ў фільме, — на мяжы непісьменнасці.
Таксама журналісты звярнулі ўвагу на грубую мантажную склейку. Падобна да таго, што відэа цэнзуравалася ўжо пасля загрузкі на YouTube. Так, у адным месцы Крыгер сцвярджае, што ваяваць ва Украіне яго падштурхнула высокая аплата. Але тут жа кажа, што яго месячны заробак складаў каля 2000 еўра. І гэта менш, чым яму плацілі ў Германіі.
Беларускае Радыё Рацыя