BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

БДУІР будзе супрацоўнічаць з расейскай ВНУ, якая спрыяе вядзенню вайны

Пагадненне аб навукова-тэхнічнай супрацы падпісалі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі і Наўгародскі дзяржаўны ўніверсітэт, паведаміла прэс-служба расейскай ВНУ.

«Наша задача — абмен кампетэнцыямі паміж універсітэтамі, у тым ліку для развіцця крэмніева-германіевых тэхналогій паўправаднікоў», – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні. ВНУ маюць намер абменьвацца студэнтамі і арганізоўваць стажыроўкі аспірантаў радыётэхнічных спецыяльнасцей.

Праведзены “Позіркам” аналіз паведамленняў прэс-службы расейскага ўніверсітэта сведчыць, што гэтая ВНУ актыўна спрыяе вядзенню РФ вайны ва Украіне. Так, у лістападзе ўніверсітэт абвясціў, што яго навукоўцы распрацавалі “унікальны камуфляжны рыштунак”, прызначаны для “схаваных перамяшчэнняў людзей і тэхнікі, іх маскавання ад дронаў.

Беларускае Радыё Рацыя