BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь 2020 і пасля: рэвізія падзей праз акадэмічную лінзу

1 снежня адбудзецца анлайн-дыскусія даследчыкаў падзей 2020 года ў кантэксце сучасных даследаванняў „Беларусь 2020 і пасля: рэвізія падзей праз акадэмічную лінзу“.

У жніўні-кастрычніку 2020 года Беларусь перажыла найбуйнейшую ў гісторыі палітычную мабілізацыю: сотні тысяч людзей выйшлі на пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту. Гэтыя падзеі прыцягнулі вялікую ўвагу беларускай і міжнароднай супольнасці, выклікаўшы хвалі даследаванняў у галінах сацыялогіі, гісторыі, антрапалогіі і ў іншых дысцыплінах.

Пытанні да абмеркавання: якімі пытаннямі задаюцца даследчыкі падзей 2020 года сёння?  які эмпірычны матэрыял яны выкарыстоўваюць?  што застаецца найбольш спрэчным у інтэрпрэтацыях „беларускай рэвалюцыі“ або не трапляе пад увагу акадэмікаў? 

Мадэрацыя: Алена Агарэлышава, гендарная даследчыца, сацыялагіня

Эксперты:  Петэр Вермерш, Універсітэт Лёвэна, Бельгія; Ганна Комар, Універсітэт Брайтана, Вялікабрытанія; Таццяна Шчытцова, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, Літва

Уводзіны: Габрыэле Фрайтаг, Нямецкае таварыства па даследаванні Усходняй Еўропы

Дата: 1 снежня Час: 19:00 (час белрускі)

Зарэгістравацца.

Арганізатары