BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь апынулася ў канцы сусветнага рэйтынгу сістэм аховы здароўя

Беларусь заняла 88-е месца з 94 у найноўшым сусветным рэйтынгу сістэмаў аховы здароўя (Health Care Index) за 2024 год, апублікаваным міжнароднай базай дадзеных Numbeo, якая спецыялізуецца на ацэнцы розных аспектаў якасці жыцця ў краінах свету.

Фота з адкрытых крыніц

Беларусь апынулася адзінай краінай Еўропы ў рэйтынгу з індэксам аховы здароўя меншым за 50 балаў.

Агулам у рэйтынгу 94 краіны, сярод якіх Беларусь заняла 88-е месца. На адзін радок вышэй за Беларусь размясцілася Нігерыя (87 месца), ніжэй — Азербайджан (89-е).

Сярод краінаў-суседак Беларусі ніжэй за ўсіх у рэйтынгу Польшча — яна размясцілася на 76 месцы, за ёй Украіна — на 75 месцы, Расея заняла 55 пазіцыю, Латвія — 52-ю, Літва — 16-ю.

Узначалілі рэйтынг азіяцкія краіны — Тайвань (1 месца), Паўднёвая Карэя (2) і Японія (3). У канцы рэйтынгу —Венесуэла (94 месца), Банглядэш (93) і Марока (92).

Беларускае Радыё Рацыя