BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь і Расея дамовіліся адмяніць мабільны роўмінг

З 1 сакавіка выходныя званкі і інтэрнэт у роўмінгу ў межах так званай Саюзнай дзяржавы будуць каштаваць, як званкі ў хатняй сетцы.

Пра дасягненне канчатковай дамоўленасці паміж дзвюма краінамі ў пытанні адмены роўмінгу 5 лістапада паведаміў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка па выніках пасяджэння Саўміну Саюзнай дзяржавы, перадае БелТА.

Паводле Галоўчанкі, з 1 сакавіка 2025 года мабільныя аператары маюць забяспечыць абанентам дзвюх краінаў ва ўзаемным роўмінгу сувязь паводле тарыфаў на роўні хатняй сеткі. У дадатак да гэтага – не меней за 300 хвілінаў бясплатных уваходных званкоў і не менш як 5 гігабайтаў інтэрнэту за месяц.

Адмену роўмінгу Беларусь і Расея абмяркоўваюць ажно з 2018 года.