BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь – лідар па колькасці зняволеных журналістаў у Еўропе

Паводле «Рэпарцёраў без межаў», Беларусь з’яўляецца лідарам па колькасці зняволеных журналістаў у Еўропе. Прынамсі 40 прадстаўнікоў медыя цяпер адбываюць працяглыя тэрміны турэмнага зняволення.

Фота: fom.coe.int

Агенцтва Associated Press апублікавала артыкул, прысвечаны рэпрэсіям супраць журналістаў у Беларусі. Кожны месяц у Беларусі адбываюцца новыя арышты і ператрусы, рэпрэсіі закранаюць нават тых, хто пераключаецца на непалітычны кантэнт, падкрэслівае АР.