Згодна са справаздачай таварыства «Дапамога Касцёлу ў патрэбе», у Беларусі летась арыштавалі 10 ксяндзоў. Пасля гэтага Беларусь апынулася на 2-м месцы ў свеце па гэтым паказчыку.
У Нікарагуа пад вартай знаходзіліся 46 каталіцкіх святароў, пры гэтым біскуп Раланда Альварэс асуджаны да 26 гадоў турмы.
Вялікую занепакоенасць ініцыятывы выклікае сітуацыя ў Індыі, дзе ўлады перашкаджаюць дзейнасці каталіцкіх святароў і манахаў.
Летась у свеце забілі 14 хрысціянскіх прадстаўнікоў, у тым ліку 11 святароў, 1 біскупа, 1 манаха і 1 семінарыста. Больш за ўсё — у Нігерыі, дзе жыццё страцілі 3 чалавекі.
Беларускае Радыё Рацы