BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь накіроўвае выратавальны атрад у М’янму

Улады М’янмы звярнуліся да Беларусі па дапамогу ў ліквідацыі наступстваў землятрусу. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Фота: © Telegram / МНС Беларусі

Адзначаецца, што рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння “ЗУБР” гэтым вечарам накіруецца з аэрадрома Мачулішчы ў гэтую краіну ў Паўднёва-Усходняй Азіі “для аказання дапамогі ў правядзенні аварыйных пошукава-выратавальных і іншых неадкладных работ”.

Як паведамлялася, 28 сакавіка ў М’янме адбыўся моцны землятрус, які прывёў да маштабных разбурэнняў і гібелі сама меней 1,6 тыс. чалавек.