“Беларусь на самой справе не з’яўляецца сацыяльнай дзяржавай і ніколі не з’яўлялася. І зараз частка беларусаў, якая выехала ў замежжа, якраз выехала ў сацыяльныя дзяржавы. Там дзяржавы бяруць на сябе вызначаную адказнасць за чалавека. Але беларусы нават у такіх краінах не гатовыя адстойваць свае правы, нават тыя, якія ведаюць, бо не прызвычаіліся да гэтага з дзяцінства”.

Кажа былая намесніца старшыні Свабоднага прафсаюза беларускага і міжнародная сакратарка Марыя Тарадзецкая, якая зараз працуе ў Асацыяцыі “Салідарнасць”, зарэгістраванай у Нямеччыне.
У эфіры прагучала частка публіцыстычнай перадачы “Мы бачым”. Цалкам яна прагучыць сёння ў 15.10 па беларускім і літоўскім часе, на гадзіну раней – у 14.10 – па польскім часе. Госця праграмы – Марыя Тарадзецкая, былая намесніца старшыні Свабоднага прафсаюза беларускага і міжнародная сакратарка, якая зараз працуе ў Асацыяцыі “Салідарнасць”, зарэгістраванай у Нямеччыне.
Беларускае Радыё Рацыя






