BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь парушыла правы палітуцякачкі Алены Янушкоўскай

Фота: Алена Янушкоўская, t.me/vitebsk_info

Рэспубліка Беларусь прызнаная парушальніцай правоў палітэмігранткі з Віцебска Алены Янушкоўскай. Такое рашэнне прыняў Камітэт па правах чалавека, які разгледзеў шэсць заяваў Янушкоўскай.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал “Віцебск, я гуляю” са спасылкай на праваабаронца Паўла Левінава.

КПЧ ААН абавязаў дзяржаву кампенсаваць жанчыне ўсе штрафы (у цяперашніх памерах) і судовыя выдаткі.

Алена Янушкоўская — даўняя апазіцыйная актвістка, аўтарка YouTube-канала “Сапраўдная Беларусь”. Сёлета рэжым Лукашэнкі канфіскаваў і прадаў яе дом у Віцебскім раёне.