BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь павялічыць квоты на прыём бежанцаў

У 2025 годзе Беларусь павялічыць квоты на прыём бежанцаў, дадаўшы 900 месцаў у параўнанні з мінулым годам. Згодна з пастановай, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, агульная колькасць месцаў складзе 2400.

Фота: gpk.gov.by

Рэгіянальныя квоты размеркаваныя наступным чынам: Берасцейская і Менская вобласці змогуць прыняць па 450 чалавек, Віцебская і Гарадзенская — па 350, а Гомельская і Магілёўская — таксама па 450 і 350 адпаведна.

Гэта значнае павелічэнне ў параўнанні з 2024 годам, калі колькасць бежанцаў была абмежавана 1500 месцамі. Рашэнне ўжо ўступіла ў сілу, і, паводле звестак, колькасць месцаў для бежанцаў паступова павялічваецца апошнія гады.

Беларускае Радыё Рацыя