BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь прыме менш уцекачоў

У наступным годзе Беларусь прыме менш уцекачоў. Квоты скарочаныя на 1000 чалавек. Афіцыйна ўлады гатовыя надаць статус уцекача толькі 1500 замежнікам.

Фота: migranty.info

Па 200 заявак змогуць задаволіць Берасцейская, Гарадзенская і Магілёўская вобласці. 250 уцекачоў — Менская, 300 — Віцебская.

Найбольш месцаў вылучылі на Гомельшчыне — 350. Відавочна, гэта не датычыцца мігрантаў, якія штурмуюць мяжу Беларусі і ЕЗ.

Беларускае Радыё Рацыя