
На вуліцах Тэль-Авіва збольшага зараз спакойна. Пра палестына-ізраільскі канфлікт прыгадваюць навіны па тэлебачанні і плакаты на вуліцах гораду з выявамі скрадзеных ХАМАСам ізраільскіх грамадзянаў, – распавёў грамадзянін Ізраіля і Беларусі Алекс Леднік:
— На вуліцах стала спакайней. Я бачу шмат людзей, што працягваюць жыць, нягледзячы на тое, што ідзе вайна. І хочуць жыць мірнае жыццё. Але я бачу, што людзі не гатовыя забывацца на тое, што адбылося. Я не бачу, каб настрой людзей у гэтым плане змяніўся. Яшчэ на вуліцах я бачу вельмі шмат сімвалаў і знакаў таго пра падзеі: мноства постараў аб закладніках. Мы хочам, каб яны вярнуліся цэлымі; мноства напамінаў пра тое, што вайна ўсё яшчэ ідзе.
Палестына-ізраільскі канфлікт не сціхае фактычна цягам чатырох месяцаў. Раней кіраўніцтва Ізраіля паведамляла, што баявыя дзеянні ў Сектары Газа могуць зацягнуцца да канца года.
Беларускае Радыё Рацыя






