BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь трапіла ў топ-10 краін свету з самым высокім узроўнем разводаў

Даследаванне праводзіла амерыканская кампанія Petrelli Previtera, якая займаецца пытаннямі сямейнага права. У першай пяцёрцы рэкардсменаў па разводах апынуліся Мальдывы, Казахстан, Гуам, Расея і Малдова.

Беларусь заняла 6-е месца з паказчыкам 3,7 развода на тысячу чалавек. Даследчыкі лічаць, што пры насельніцтве ў 9,2 мільёна чалавек такі ўзровень разводаў можа выклікаць трывогу. Галоўнымі прычынамі развалу шлюбаў у Беларусі назвалі ўжываньне гарэлкі як частку культуры, а таксама беспрацоўе, беднасць, гвалт у сям’і і адсутнасць жылля ў выніку ўрбанізацыі. Таксама адзначаецца лёгкасць вырашэння разводных пытанняў.

Напрыклад, развод па ўзаемнай згодзе можа быць ухвалены на працягу 1-2 месяцаў пры ўмове, што ў шлюбе няма няпоўнагадовых дзяцей або маёмасных спрэчак.