Ніхто не можа даць гарантый, што скрадзеныя ізраільскія грамадзяне жывыя. Да таго ж ёсць небяспека таго, што ізраільскія закладнікі знаходзяцца нават не ў Сектары Газа.

У той жа час з поўдня канфлікт паступова пераносіцца на паўночныя межы Ізраіля, – распавёў грамадзянін Беларусі і Ізраіля Яўген Акаеў:
— Найбольш важныя навіны звязаныя з паступовым пераносам цэнтра цяжкасці гэтага канфлікту на поўнач. І гэта нават некарэктна казаць, што гэта палестына-ізраільскі канфлікт, гэта канфлікт, які збольшага між Ізраілем і так званымі іранскімі проксі. Бо якое дачыненне да тых жа палестынцаў мае Хезбала, што атакуе нас цяпер з поўначы.
З кожным днём расце рызыка перарастання палестына-ізраільскага канфлікту ў больш шырокі рэгіянальны. Ваенныя дзеянні працягваюцца ўжо звыш 100 дзён.
Беларускае Радыё Рацыя






