Прылятаюць ракеты і ідуць абстрэлы энергетычнай інфраструктуры. Але сітуацыя не крытычная, хутчэй яе можна было чакаць.

Бо ўкраінцы заўсёды рыхтуюцца да горшага, – распавёў беларус спадар Яўген, які ў ваенны час жыве ў Адэсе:
— Сітуацыя, так скажам, складаная, і расейцы наступаюць на ўсіх франтах, але, так скажам, кантраляваная і больш-менш стабільная, гэта значыць нейкіх прарываў фронту няма, але, тым не менш, снарадаў бракуе, як звычайна, просім дапамогі і чакаем паляпшэння сітуацыі, але пакуль неяк так.
Поўнамаштабная вайна ва Украіне не сціхае звыш 2 гадоў. Пакуль не ідзе гаворка пра перамовы. Украіна чакае зброю ад краінаў Захаду ды ЗША.
Беларускае Радыё Рацыя






