BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь захоўвае лідарства па колькасці журналістаў у зняволенні

Па выніках 2024 года Беларусь захавала сумнае лідарства сярод краін Еўропы па колькасці журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні. Так, на 31 снежня іх было 44. Такія даныя прыводзяцца ў штогадовым дакладзе арганізацый-партнёраў платформы Савета Еўропы па садзейнічанні абароне журналістыкі і бяспекі журналістаў.

У аналагічным дакладзе за 2023 год паведамлялася пра 37 беларускіх журналістаў у зняволенні. Гэта таксама быў самы высокі паказчык у Еўропе. Такім чынам, за год іх колькасць павялічылася амаль на 19%.

Адзначаецца, што на 31 снежня 2024 года 30 журналістаў знаходзілася ў зняволенні ў Азербайджане, 29 — у Расеі, 28 — на акупаваных тэрыторыях Украіны, 27 — у Турцыі і 1 — у Грузіі.

Беларускае Радыё Рацыя