Беларус Міхаіл*, які быў вымушаны рэлакавацца з краіны праз удзелы ў маршах, просіць дапамогі, каб перавезці свайго дзіцёнка.
«Ён падлетак, і цяпер у яго з-за маёй пазіцыі вялізныя праблемы з адміністрацыяй каледжа, дзе ён навучаецца. Ужо нават некалькі разоў з праверкамі прыходзілі супрацоўнікі ГУБАЗіКу», – распавядае Радыё Рацыя мужчына.
— Так здарылася, што да майго дзіцяці ў каледжы, дзе ён вучыўся, адносіны былі горшыя, зусім іншыя, чым да астатніх дзяцей. Нават да таго, як я з’ехаў. А калі я з’ехаў, яны яшчэ больш пагоршыліся. Таму я хачу сваё дзіця перацягнуць сюды. Каб дзіцяці звольніцца з навучання, трэба заплаціць грошы.
Збор сродкаў адбываецца на сайце BySol.
*Імя героя змененае ў мэтах бяспекі.
Беларускае Радыё Рацыя