Рэпрэсіі ў Беларусі. Нараджэнца Петрыкава будуць судзіць адразу па дзевяці пратэсных артыкулах. 5 чэрвеня ў Гомельскім абласным судзе пачнецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Дзяніса Жалязко.
Як інфармуе Праваабарончы цэнтр “Вясна”, сярод абвінавачанняў – паклёп у дачыненні Лукашэнкі, абраза Лукашэнкі, абраза прадстаўніка ўлады і дыскрэдытацыя Беларусі. Справу будзе разглядаць суддзя Дзмітрый Казлоў. Акалічнасці высвятляюцца праваабаронцамі.
Апошні запіс на старонцы Дзяніса ў “Фэйсбуку” быў зроблены ў сакавіку 2022 года. Мужчына працаваў у гандлёвым доме Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната ў Гомелі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: gomelspring.org