Беларускага актывіста Змітра Грынкевіча пасля чарговага «абнулення» – Візерана – на грузінска-армянскай мяжы не пусцілі на тэрыторыю Грузіі памежнікі.

Пра сітуацыю распавядае сам Зміцер:
–Мурыжылі можа і паўтары гадзіны. Але сутнасць у тым, што нічога не гаварылі, глядзелі мой пашпарт старанна. Потым дабіўся, каб мяне ў туалет звадзілі. А пасля вынеслі паперу, сказалі, вывелі і ўсё. Трэба спачатку знайсці, дзе прыткнуцца. А там ужо глядзець, што далей рабіць. Я паняцця не маю пакуль, я не цікавіўся, куды там і што можна. Я спачатку застануся ў зоне, дзе цягне інтэрнэт.

Па словах праваабаронцы Рамана Кісляка, забарона на ўезд Змітру – гэта ўдар па беларускай дыяспары ў Аджарыі:
-Тое, што не пусцілі сёння Змітра ў Грузію, адмовілі ва ўездзе, азначае, што грузінскі ўрад не хоча, каб тут, у Грузіі, была моцная беларуская дыяспара. Якраз найбольш актыўных дзеячаў дыяспары, у тым ліку Змітра, яны якраз на Візеране трымаюць, не даюць вярнуцца ў Грузію.
Зміцер жыў у Батумі больш за два гады, прымаў актыўны удзел у акцыях беларускай дыяспары, займаўся продажам беларускай і ўкраінскай сімволікі.

Беларускае Радыё Рацыя