BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусам Грузіі не даюць міжнароднай абароны

Ніводнаму беларусу, які жыве зараз у Грузіі, не далі статуса міжнароднай абароны.

Па якой прычыне беларусы падаюць на такі статус, тлумачыць праваабаронца Раман Кісляк, які больш за тры гады жыве ў гэтай каўказскай краіне:

– Як правіла, гэта такія людзі, у якіх няма ніякіх магчымасцяў легалізацыі, заканчваюцца пашпарты, іншыя важныя прычыны, такіх беларусаў крыху больш 80-ці. Гэта не вельмі шмат. Беларусаў тут значна больш – 12 тысяч. Амаль 60 зваротаў было адхілена на ўзроўні дэпартамента міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі.

Па словах Рамана Кісляка, Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі знаходзіць розныя прычыны, каб не даваць беларусам статус міжнароднай дапамогі:

– Першая група, гэта калі заяўнік не адпавядае крытэру, які прадугледжаны Канвенцыяй пра статус бежанца. Чалавек не змог абгрунтавана давесці, што яму штосьці пагражае на радзіме. Яны пішуць, што так, ёсць крымінальная справа, але чалавеку не пагражае штосьці сур’ёзнае. Другая група – гэта калі МУС прызнае, што чалавек адпавядае статусу бежанца паводле Канвенцыі, але яму адмоўлена па прычыне таго, што ён з’яўляецца дзяржаўнай пагрозай для Грузіі.

Судовая справа самога Рамана Кісляка за тое, каб яму далі статус міжнароднай абароны, будзе разглядацца ў Тбілісі 26 лютага, і пасля гэтага суда Раман можа стаць першым беларусам, хто атрымае статус міжнароднай абароны, ці першым беларусам, якога могуць дэпартаваць у Беларусь.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя