BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусам патлумачылі, як паводзіць сябе пры нападзе дронаў

Пра меры бяспекі “пры атацы дронаў” распавяла прэс-служба Гомельэнерга.

Фота: Anelo / Shutterstock.com

Сярод іншага ў тэксце ёсць такія «каштоўныя» парады, як «упасці на зямлю і локці прыціснуць да цела», скокнуць у траншэю ці канаву, «заставацца на зямлі, пакуль не спыняцца выбухі», а таксама «спыніце машыну, выберыцеся з яе і размясціцеся на зямлі, каб мінімізаваць рызыку пашкоджанняў». Падкрэсліваецца, што ўвагу на інфармацыю неабходна звярнуць жыхарам прыгранічных раёнаў краіны.

Варта адзначыць, што адзін і той самы тэкст публікуецца ў розных праўладных тэлеграм-каналах. Прычым робіцца гэта практычна адначасова, што можа казаць пра спланаваную інфармацыйна-прапагандысцкую акцыю. Падобныя парады, відаць, з’явіліся на фоне таго, што раней Аляксандр Лукашэнка заявіў аб перасячэнні дзяржаўнай мяжы ўкраінскімі дронамі, якія пасля нібыта збілі вайскоўцы.

У сваю чаргу маніторынгавая група “Беларускі Гаюн” паведаміла, што “ніякіх Дронов (БПЛА) знойдзена не было”.

Беларускае Радыё Рацыя