BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусам у Іране параілі самастойна пакінуць краіну

Пасольства Беларусі ў Тэгеране рэкамендавала грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ў Іране, самастойна пакінуць краіну на фоне працяглых ваенных дзеянняў. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Bild.

Фота: БелТА

З-за закрытай паветранай прасторы вылет з Ірана цяпер немагчымы, таму беларусам раяць скарыстацца наземнымі маршрутамі і выехаць у Арменію або Азербайджан. Найбольш зручны шлях праходзіць праз пункт пропуску «Нурдуз — Агарак» на мяжы з Арменіяй.

Дыпламаты таксама заклікалі захоўваць спакой, пазбягаць месцаў масавага збору людзей, не набліжацца да ваенных і дзяржаўных аб’ектаў і не фатаграфаваць іх. У выпадку небяспекі рэкамендуецца хавацца ў сховішчах або на ніжніх узроўнях падземных паркінгаў.