У пашпарты і віды на жыхарства будуць уносіць групу крыві. Адпаведную адзнаку будуць ставіць шпіталі, паліклінікі і службы крыві, штамп фіялетавага або чорнага колеру, завераны подпісам кіраўніка медустановы.

Калі пазней выяўлена памылка — адзнаку анулююць.
Міністэрства аховы здароўя адзначае: гэта можа паскорыць аказанне дапамогі ў экстраных сітуацыях. Але перад пераліваннем крыві ўсё роўна будзе праведзена паўторнае лябараторнае вызначэнне — сусветны стандарт бяспекі.
Пастанова набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.




