BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусам усё складаней атрымаць міжнародную абарону

Польшча стала больш крытычна падыходзіць да выдачы міжнароднай абароны беларусам. Пра гэта распавяла прадстаўніца ініцыятывы “Партызанка” Марыя.

Яна дала парады людзям, якія цяпер падаюцца на абарону:

-Мы ў такой сітуацыі вельмі раім, па-першае, кансультавацца са спецыялістамі. Па-другое, раім збіраць паказанні сведкаў, таму што ў прынцыпе кожны чалавек, які ўдзельнічаў у пратэстах, у яго былі нейкія знаёмыя, родныя і так далей, якія пра гэта ведаюць і могуць пацвердзіць ягоныя словы. Паказанні сведкаў граюць вялікую ролю ў справе.

Марыя дадала, што ў Польшчы таксама сталі часцей адмаўляць беларусам у выдачы польскіх праязных дакументаў, а таксама змяшчаць у лагеры закрытага тыпу. Спецыялістка нагадала, што ў ініцыятыве працуе чат-бот, праз які заўсёды можна атрымаць бясплатную кансультацыю.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя