BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусаў будуць штрафаваць за фотасесіі ў полі

За фотасесію ў прыгожым полі ў Беларусі могуць аштрафаваць. Фатаграфавацца ў палях пакуль не забаронена. Але калі нехта выкліча міліцыю, а тая знойдзе вытаптаныя расліны і складзе пратакол за наўмыснае пашкоджанне чужой маёмасці – давядзецца заплаціць да 1200 рублёў штрафу.

«А за што ў нас яшчэ не могуць аштрафаваць?», – сумна жартуюць беларусы ў сацыяльных сетках.