BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусаў пачалі судзіць за «адмаўленне генацыду беларускага народа»

Артыкул, які прыдумалі ў 2022 годзе, сёння ўпершыню быў агучаны ў Менскім судзе. Абвінавачаны — 54-гадовы Андрэй Савіцкі. Паводле суддзі, беларус «адміністраваў у «Аднакласніках» адкрытую групу, дзе была публікацыя пра Другую сусветную вайну. У ёй аўтар нібыта «адмаўляў масавае знішчэнне мірных жыхароў вёскі Хатынь у выніку карнай аперацыі 22 сакавіка 1943 года».

Андрэя Савіцкага затрымалі яшчэ ў сакавіку і змясцілі пад варту. Яго таксама абвінавачваюць у «абразе» Лукашэнкі. Суд працягваецца ў адкрытым рэжыме.