Беларусаў судзяць нібыта за «непадпарадкаванне міліцыянтам» падчас ператрусаў (арт. 24.3) КаАП. На гэта звярнула ўвагу «Вясна».

У судзе Маскоўскага раёна Менска ў канцы траўня асудзілі жанчыну, якая нібыта не адчыніла дзверы сілавікам, бо не хацела пускаць іх у кватэру для правядзення ператрусу ў межах крымінальнай справы. На судзе жанчына прызнала віну і патлумачыла, што проста хацела дачакацца сына. Вынік – 14 сутак арышту.
За адмову адчыніць дзверы ў кватэры асудзілі і яшчэ аднаго менчука. Мужчына патлумачыў, што спаў, калі да яго прыйшлі з ператрусам, таму спачатку ён не чуў, што нехта грукаецца. Суд Савецкага раёна Менску адправіў мужчыну за краты на 15 сутак.
Беларускае Радыё Рацыя






